BE RU EN

40 легіянераў пакінулі футбольны чэмпіянат Беларусі

  • 11.01.2015, 20:26

З 68 замежных футбалістаў, якія выступалі ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі ў 2014 годзе, сорак ужо пакінулі краіну.

Сем легіянераў пакінулі «Слуцк», шэсць - магілёўскі «Дняпро». Толькі салігорскі «Шахцёр» захаваў сем сваіх замежных гульцоў, піша БелаПАН.

Склад чэмпіёна Беларусі барысаўскага БАТЭ пакінулі чатыры з пяці леташніх легіянераў. Расеец Анры Хагуш стаў гульцом тульскага «Арсенала», украінец Андрэй Якаўлеў перабраўся ў саратаўскі «Сокал», латвійскі галкіпер Герман Маліньш падпісаў кантракт з рыжскім «Сконтам». У пошуку працы пакуль знаходзіцца сербскі абаронца Нэманья Тубіч.

Менскае «Дынама» пакінулі чатыры з васьмі легіянераў - гэта серб Слабадан Сімавіч, Франк Джа-Джэджэ з Кот-д'Івуара, уругваец Эрнан Фігерэда і нарвежац Адама Дыямандэ.

Гарадзенскі «Нёман» і «Гомель» пазбавіліся чатырох легіянераў. Чатыры з пяці замежных гульцоў пакінулі «Мінск», тры легіянеры пакінулі жодзінскае «Тарпеда», два - «Белшыну», па адным - «Нафтан» і берасцейскае «Дынама».

У новым сэзоне заміж пяці раней дазволеных замежных гульцоў на полі змогуць знаходзіцца толькі чатыры. У той жа час замежнікі, якія згулялі ў палове матчаў за сваю нацыянальную каманду на працягу каляндарнага года, які папярэднічаў падпісання кантракту, за легіянераў уважацца не будуць.

Апошнія навіны