BE RU EN

Украінскія хакеісты адмовіліся ехаць на чэмпіянат свету ў Расею

  • 11.01.2015, 19:12

Нацыянальная каманда Украіны адмовілася ад чэмпіянату свету ў хакеі з мячом.

Пастанова не ехаць была прынятая на канферэнцыі нацыянальнай федэрацыі, піша "Советский спорт".

Каманда Украіны ў хакеі з мячом адмовілася ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету, які пройдзе ў расейскім Хабараўску з 1 да 6 лютага.

"Украіны не будзе сярод удзельнікаў ЧС у групе В. Яны без тлумачэння прычын не даслалі пацвярджэнне", - заявіў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея з мячом Барыс Скрыннік.

Украінцы павінны былі выступаць у групе В з камандамі Эстоніі, Вугоршчыны, Латвіі, Японіі, Нідэрландаў, Манголіі, Нямеччыны, Кітая і Самалі. Аднак на канферэнцыі нацыянальнай федэрацыі была прынятая пастанова не ехаць у Расею.

Апошнія навіны