BE RU EN

18 тон беларускага масла не пусцілі ў Расею

  • 11.01.2015, 16:33

У Смаленскай вобласці забаронены ўвоз у Расею больш за 18 тон масла «Сялянскага» вытворчасці беларускага ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат».

Пра гэта паведамілі ў нядзелю ва ўправе Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай вобласці, піша «Інтэрфакс».

«Груз суправаджаўся ветэрынарным сертыфікатам, нумар якога цалкам супадаў з аналагічным дакументам, выдадзеным на партыю малочнай прадукцыі іншага беларускага прадпрыемства і ўжо ўлічаны ў пункце папярэдняга паведамлення «Чырвоная горка» 2 студзеня 2015», - паведаміў суразмоўца агенцтва.

Несапраўдны ветэрынарны сертыфікат, з ягоных слоў, стаўся прычынай вяртання прадукцыі адпраўніку.

Апошнія навіны