BE RU EN

Роджэр Федэрэр атрымаў 1000 перамог у «Адкрытай эры»

  • 11.01.2015, 16:31

Швайцарац Роджэр Федэрэр, у фінале турніру ў Брысбэне падолеў Мілаша Раоніча з лікам 6:4, 6:7, 6:4, атрымаў 1000 перамогу і здабыў 83-ці тытул.

33-гадовы швайцарац стаў першым дзейным тэнісістам і трэцім у «Адкрытай эры» (з 1968 года), які перамог у 1000 матчаў, піша «Прессбол».

Раней гэта зрабілі толькі Джымі Конарс (1253) і Іван Лэндл (1071).

«Адкрытая эра» у гісторыі тэніса пачалася ў 1968 годзе. У рамках яе ўсе турніры сталі адкрытымі як для аматараў, так і для прафесіяналаў і былі аб'яднаныя ў некалькі буйных цыклаў («тураў») пад кіраваннем міжнародных арганізацый ITF, ATP і WTA.

Апошнія навіны