BE RU EN

«Каньяспор» скасуе кантракт з Аляксандрам Глебам

  • 11.01.2015, 15:49

Турэцкі «Каньяспор» скасуе кантракт з беларускім футбалістам.

Аляксандр Глеб пакіне каманду ўжо ў зімовае трансфернае акно. Паўабаронца не трапляў у заяўку каманды ў некалькіх матчах запар, піша «Прессбол».

Як паведамляе партал futbolarena.com, галоўны трэнер каманды Айкут Каджаман заявіў кіраўніцтву, што больш не зацікаўлены ў паслугах Аляксандра Глеба.

Апошнія навіны