BE RU EN

Расея запланавала правядзенне 100 вучэнняў ракетных войскаў

  • 11.01.2015, 15:44

Больш за сотню вучэнняў рознага ўзроўню правядуць у 2015 годзе ў ракетных войсках стратэгічнага прызначэння Расеі.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Мінабароны краіны палкоўнік Ігар Ягораў, паведамляе РІА «Новости».

«У 2015 годзе РВСП правядуць больш за 100 камандна-штабных, тактычных і спецыяльных вучэнняў. Вучэнні будуць праводзіцца ў складанай і напружанай абстаноўцы, у тым ліку з прыцягненнем міжвідавых узаемадзейнічаючых сіл і сродкаў. У кожным перыядзе навучання 2015 будзе праведзеная адпрацоўка рэжымаў нясення баявога дзяжурства ў найвышэйшых ступенях баявой гатоўнасці больш чым 40 ракетных палкоў і частак забеспячэння і аховы», - сказаў Ягораў.

З ягоных слоў, амаль 50% вучэнняў пройдуць незапланавана.

Апошнія навіны