BE RU EN

Рэдакцыю газеты ў Харкаве закідалі «кактэйлямі Молатава»

  • 11.01.2015, 14:24

Невядомыя ў балаклавах спачатку камянямі разбілі шкло, а затым падпалілі рэдакцыю выдання.

У вокны офіса ўсеўкраінскай газеты «Славянка» невядомыя кінулі бутэлькі з запальнымі сумесямі, паведамляе мясцовае выданне 057.ua.

Са слоў заснавальніка газеты Уладзіміра Абраменкі, учора каля 14:20 дваццаць чалавек у балаклавах спачатку камянямі разбілі шкло, а затым кінулі бутэлькі з кактэйлямі Молатава ў вокны рэдакцыі. «Мы адразу ж выклікалі пажарных. На той момант там была адна дзяўчына і я сам, але на другім паверсе. Дзяўчына закрычала і я выскачыў. Убачыў пакой з дымам, і крыкнуў ёй выклікаць пажарных і міліцыю», - распавядае ён.

У міліцыі пацвярджаюць, што на рэдакцыю «Славянкі» нападалі, але пра кактэйлі Молатава ніхто праваахоўнікам не заяўляў. «А 14:30 паступіла заява аб тым, што ў офісе грамадскай арганізацыі разбілі вокны. Ніхто не пацярпеў», - распавялі ў МУС.

Апошнія навіны