BE RU EN

Бацька пацыента лякарні ў Тэхасе здаўся паліцыі

  • 11.01.2015, 11:32

Мужчына, які забарыкадаваўся з хворым сынам у тэхаскім медцэнтры, здаўся паліцыі.

Пра гэта ў нядзелю, 11 студзеня, паведамляе тэлеканал KHOU са спасылкай на звесткі паліцыі, піша Lenta.ru.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў на працягу некалькіх гадзін вялі перамовы з мужчынам. Матывы яго дзеянняў не раскрываюцца. Мужчына быў без зброі, цяпер ён знаходзіцца пад арыштам.

Офіс шэрыфа графства Харыс раней паведаміў, што чалавек, які ўварваўся вечарам у суботу, 10 студзеня, у Рэгіянальны медыцынскі цэнтр Тамбала, з'яўляецца бацькам аднаго з пацыентаў. Ён быў моцна занепакоены пагоршаным станам здароўя сына і забарыкадаваўся з ім у бальнічнай палаце ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

Праваахоўныя органы эвакуіравалі людзей з пакояў, прылеглых да палаты. Персанал лякарні не пацярпеў.

Раней паведамлялася, што ўзброены мужчына ўварваўся ў лякарню амерыканскага горада Тамбал, штат Тэхас, і ўзяў у закладнікі мінімум двух чалавек.

Апошнія навіны