Украінскі консул у Маскве наведаў Саўчанку
- 11.01.2015, 10:15
Да зняволенай у Расеі ўкраінскай лётчыцы, народнага дэпутата Украіны Надзеі Саўчанкі пусцілі ўкраінскага консула.
Пра гэта ў сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў "Твітэр" паведаміў яе адвакат Марк Фейгін.
"Сёння ў Надзеі Саўчанкі быў консул Украіны ў Маскве Генадзь Брэскаленка. Кажа, моцна схуднела. Ужо больш за 10 кг", - паведаміў ён.
Другі абаронца Саўчанкі Мікалай Полазаў паведаміў, што з панядзелка, 12 студзеня, адвакаты будуць высвятляць, чаму Надзеі Саўчанцы не перадаюць лісты.
"Іх даслалі вельмі шмат, ужо некалькі мяшкоў", - паведаміў ён.
Нагадаем, Надзея Саўчанка 15 снежня пачала галадоўку ў сувязі з нядопускам да яе лекара. Яе ўтрымліваюць у маскоўскім СІЗА.