BE RU EN

ЗША перакідваюць у Літву вайскоўцаў і тэхніку

  • 10.01.2015, 21:22

У Літву прыбывае новая змена амерыканскіх вайскоўцаў з цяжкай баявой тэхнікай - браніраванымі машынамі Stryker.

Яны пачнуць службу на наступным тыдні і разам з вайскоўцамі сухапутных сіл Літвы прымуць удзел у сумесных вучэннях і будуць удасканальваць узаемадзеянне, піша ru.DELFI.lt.

Першая група амерыканскіх вайскоўцаў прыбыла ў Літву ў чацвер вечарам, асноўная частка прыбудзе ў бліжэйшыя дні, паведаміла Міністэрства абароны Літвы.

Вайскоўцы ЗША прыбываюць з 2-га кавалерыйскага палка 3-яй дывізіі, дыслакаванай у Вілсеке, у Нямеччыне. Гэта ўжо пятая ратацыя амерыканскіх пяхотнікаў у Літве, таксама як у Эстоніі, Латвіі і Польшчы.

Вайскоўцы ЗША прыбудуць з транспарцёрам Stryker, браніраванымі пазадарожнікамі HMMWV, грузавікамі і іншай тэхнікай.

Апошнія навіны