BE RU EN

Менчукоў просяць не плаціць за электраэнергію да 15 студзеня

  • 10.01.2015, 18:50

«Энергазбыт» з прычыны тэхнічнага збою ў сістэме «Расчет» просіць менчукоў аплачваць электраэнергію не раней за 15 студзеня.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства, піша «Інтерфакс».

«У сувязі з тэхнічным збоем і немагчымасцю абнаўлення ў АІС "Расчет" інфармацыі аб плацельшчыках, якая падаецца РУП "Менскэнерга" для прыёму плацяжоў за электраэнергію, просім аплату ў студзені рабіць з 15 па 25 студзеня, калі будзе ўстаноўленая абноўленая база энергазабеспячальнай арганізацыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней аплачваць электраэнергію рэкамендавалася з 10 чысла.

Апошнія навіны