BE RU EN

Швейцарскія архітэктары замаскіравалі дом пад камень

  • 10.01.2015, 16:39

З выгляду сховішча выглядае сапраўды як вялікі камень, які ідэальна зліўся з навакольным пейзажам.

Архітэктурная студыя Bureau A прэзентавала незвычайны домік, схаваны сярод альпійскіх гор. Арыгінальнае сховішча з'яўляецца гарманічнай часткай горнага ландшафту Швейцарыі. Знутры арыгінальная пабудова мае ўсё неабходнае: ложак, крэсла, раскладны стол і нават камін. Утульны драўляны інтэр'ер дазволіць любому стомленаму падарожніку адчуць сябе як дома, піша novate.ru.

Домік атрымаў назву Antonie. Ідэя стварэння неардынарнага збудавання была запазычаная дызайнерамі і архітэктарамі з работ Поля Вірыльё, французскага архітэктурнага крытыка і філосафа, які шмат пісаў аб прынцыпах пабудовы схаваных бункераў.

Апошнія навіны