BE RU EN

Навукоўцы абяцаюць адкрыць «другую Зямлю»

  • 10.01.2015, 15:15

Пасля выяўлення тэлескопам Кеплер васьмі планет, на якіх, магчыма, ёсць жыццё, навукоўцы паабяцалі, што неўзабаве адкрыюць гэтага «двайніка Зямлі».

Са слоў даследнікаў, лік адкрытых экзапланет расце з кожным месяцам. Пры гэтым многія з іх па параметрах маюць неістотныя адрозненні з Зямлёй, піша gazeta.ru са спасылкай на The Guardian.

Так, напрыклад, планета Кеплер 438b на 12% большая за Зямлю. Таксама яна на 40% больш асветленая, чым Зямля.

Навукоўцы сцвярджаюць, што неўзабаве будзе адкрыта «другая Зямля» - экзапланета, якая па ўсіх параметрах будзе супадаць з нашай. Вось толькі за наяўнасць жыцця на ёй астрафізікі не ручаюцца.

Апошнія навіны