BE RU EN

Хвост самалёта Air Asia узняты на паверхню

  • 10.01.2015, 14:22

Вадалазам удалося падняць на паверхню хваставую частку самалёта авіякампаніі AirAsia, што пацярпеў катастрофу ля ўзбярэжжа Інданезіі.

Раней паведамлялася, што вадалазы аднавілі пошукі «чорнай скрыні», прыпыненыя праз моцныя плыні і дрэннае надвор'е, паведамляе BBC.

Авіялайнер AirAsia з 162 людзьмі на борце, які выконваў рэйс з інданэзійскага горада Сурабайю ў Сінгапур, знік з радараў 28 снежня.

Галоўная частка фюзеляжа самалёта застаецца не знойдзенай. Улады мяркуюць, што ў ёй могуць заставацца целы загінулых пасажыраў і сябраў экіпажа.

Апошнія навіны