BE RU EN

У Галівудзе здымуць фільм пра Лабаноўскага

  • 10.01.2015, 11:32

Амерыканскі рэжысёр Гейб Польскі паведаміў, што збіраецца зняць дакументальны фільм пра трэнера кіеўскага «Дынама» Валерыя Лабаноўскага.

«Кіеўскае «Дынама» шмат дало жыхарам СССР. «Лабаноўскі» будзе захапляльным фільмам, пакуль большага я не магу сказаць - яшчэ не дасканала вывучыў ягоныя метады.

Лабаноўскі прынёс нешта новае ў футбол, зрабіў фурор. Я мяркую, што гэта годна таго, каб зняць пра гэта фільм», - цытуе Польскага «Трыбуна».

Адзначым, што Гейб Польскі з'яўляецца сынам савецкіх эмігрантаў. Ён сам займаўся хакеем, а ў 2014 зняў высока ацэнены крытыкамі дакументальны фільм «Чырвоная армія» аб савецкім хакеі 1970-80-х гадоў.

Апошнія навіны