BE RU EN

Аляксандр Шагойка: Калі з гульцамі «Белшыны» не разлічацца, будзем падаваць у суд

  • 10.01.2015, 10:29

Абаронца «Белшыны» Аляксандр Шагойка распавёў пра гаротны фінансавы стан клуба.

«З намі так і не разлічыліся. І павінны досыць шмат. Поўны заробак не атрымліваў з красавіка. Кіраўніцтва абяцае запазычанасці пагасіць, але тэрміны нявызначаныя. Накшталт у студзені. А будзе гэта ці не - невядома.

Але пакуль ніхто з тых гульцоў, хто сканчаў сезон, у суды не падаваў. Але калі разліку ў студзені не будзе, напэўна пойдуць пазовы. Тыя, хто пайшоў раней, - Ігар Лісіца і Антон Кавалеўскі - у суды падалі, але наўрад ці ім штосьці выплацілі. Грошай няма ж», - цытуе Шагойка «СБ. Беларусь сегодня».

Раней беларускі брамнік Васіль Хамутоўскі заявіў пра праблемы з заробкам у клубе «Тарпеда-БелАЗ».

Апошнія навіны