BE RU EN

Пад Менскам забаранілі будаваць лецішчы

  • 1.01.2015, 20:05

З 1 студзеня 2015 года ўводзіцца забарона на стварэнне ў прыгараднай зоне Менска новых садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў.

Адпаведная норма прадугледжаная ўказам ад 4 жніўня 2014 №387 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Лукашэнкі ад 27 снежня 2007 года №667", паведамілі БелТА ў прэс-службе дыктатара.

Указам з 1 студзеня ўводзіцца забарона на здзяйсненне здзелак з зямельнымі надзеламі, вылучанымі ў прыгараднай зоне Менска і абласных цэнтраў для вядзення калектыўнага садаводства, і з размешчанымі на іх аб'ектамі нерухомасці да заканчэння пяці гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення праў на такія зямельныя надзелы, а таксама забарона на стварэнне ў прыгараднай зоне Менска новых садаводчых таварыстваў, дачных кааператываў.

Акрамя таго, з 1 студзеня свабодныя зямельныя надзелы ў садаводчых таварыствах ў прыгараднай зоне Менска будуць выдавацца выключна паводле вынікаў аўкцыёнаў.

Апошнія навіны