BE RU EN

Кошт электраэнэргіі вырас

  • 1.01.2015, 17:35

Новыя тарыфы электрычнай энэргію для насельніцтва зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 30 снежня 2014 года.

Гэты дакумент прыняты ў адпаведнасці з указамі Лукашэнкі ад 25 лютага 2011 года №72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь» і ад 5 снежня 2013 г №550 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», піша «Інтэрфакс».

З 1 студзеня 2015 кошт 1 кВт*г электрычнай энэргіі ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, паводле аднаставачнага тарыфу складае Br801,1 (раней Br736,3), паводле дыферэнцыяванага тарыфу па часавых перыядах - Br560,8 пры мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) і Br1602,2 пры максімальных нагрузках (з 17.00 да 22.00) (раней - адпаведна Br515,3 Br1472,6).

Кошт 1 кВт*г электраэнэргіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай (сумарнай) магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 06.00) складзе Br942,5 (раней - Br866,3), у астатні час сутак - Br2827, 5 (раней - Br2598,9).

Электрычная энэргія, за выключэннем названай вышэй, з 1 студзеня 2015 года будзе адпускацца насельніцтву па Br942,5 за 1 кВт*г пры аднаставачным тарыфе (раней - Br866,3). Дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах складзе: з 22.00 да 17.00 - Br659,8 за 1 кВт*г (Br606,4), з 17.00 да 22.00 - Br1885 (Br1732,6).

У папярэдні раз тарыфы на электрычную энэргію для насельніцтва ў Беларусі змяняліся з 1 снежня 2014 года.

Пастановай Саўміна №1269 таксама ўстаноўленыя новыя тарыфы (цэны) на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

Апошнія навіны