BE RU EN

Браніслаў Камароўскі: Нашы думкі і дзеянні з Украінай

  • 1.01.2015, 16:49

Прэзідэнт Польшчы ў сваім навагоднім звароце да грамадзян сваёй дзяржавы адзначыў важнасць дапамогі Украіне.

Пра гэта гаворыцца ў відэазвароце Браніслава Камароўскага, які можна паглядзець на яго сайце. Ён пачаў прамову са згадкі пра шлях Польшчы да свабоды і незалежнасці, пасля чаго перайшоў да ўкраінскага пытання, паведамляе "Украінская праўда".

"Дамы і спадары, цяпер патрэбна наша салідарнасць таксама ў іншай бітве за лепшую будучыню. Нашы думкі і дзеянні накіраваныя да Ўкраіны, - падкрэсліў ён. - Мы павінны памятаць, што незалежная і бяспечная Украіна азначае таксама больш бяспечную Польшчу. А бяспека Польшчы - адна з ключавых задач майго прэзідэнцтва".

Як вядома, Польшча з'яўляецца адной з краін, якія актыўна падтрымліваюць Украіну ў канфлікце з Расеяй.

Апошнія навіны