BE RU EN

Беларуская Энцыклапедыя стала даступнай онлайн

  • 1.01.2015, 16:47

Беларуская Энцыклапедыя, якая год таму з'явілася ў сканаваным выглядзе на торэнтах, цяпер даступная і для онлайн-прагляду па старонках.

Гэта можа быць карысным для тых, хто не можа спампоўваць вялікі аб'ём і хацеў бы атрымаць хуткі доступ да патрэбных матэрыялаў. Энцыклапедыя даступная на сервісах box.com i issuu.com.

На box.com можна пераходзіць на патрэбную старонку, увёўшы нумар старонкі, а таксама выдзяляць і капіяваць тэкст. На issuu.com можна шукаць па словах.

Беларуская Энцыклапедыя, выдадзеная ў 90 гадах, дапаможа атрымаць звесткі аб самых разнастайных рэчах і з'явах на беларускай мове, стаўшы такім чынам адной з цэнтральных крыніц фарміравання беларускамоўнага прасторы і засваення ведаў без пасярэдніцтва іншых моў. З гэтай жа прычыны яе можна разглядаць і як аўтарытэтную крыніцу для развязання моўных пытанняў, на якія няма адказаў у слоўніках для высвятлення тэрміналогіі і напісання спрэчных назваў і імёнаў.

Апошнія навіны