BE RU EN

Навукоўцы прышылі акуню штучнае вока

  • 1.01.2015, 15:48

Рыба паспяхова перанесла аперацыю і была выпушчаная назад у акіянарыум.

Пасля выяўлення ў акуня катаракты, рыбу вынялі з вады, зрабілі анестэзію і выдалілі вока. Навукоўцы ванкуверскага акіянарыума выдалілі меднаму марскому акуню сапсаванае катарактай вока і прышылі штучнае, паведамляе «Карэспандэнт» са спасылкай на TheDailyMail.

Аднак у такім выглядзе акунь не змог бы выжыць у натуральных умовах, бо іншыя рыбы зразумелі б, што ён стары і хворы, і зацкавалі б акуня, беспакарана нападаючы на яго з левага боку (дзе рыба не можа ўбачыць набліжэння крыўднікаў).

З гэтай прычыны навукоўцы прышылі акуню штучнае вока. Аб'ект замацавалі на вачніцы з дапамогай нейлонавых швоў і тытанавых заціскаў. Рыба паспяхова перанесла аперацыю і была выпушчаная назад у акіянарыум.

Медныя марскія акуні насяляюць ціхаакіянскае ўзбярэжжа ЗША, ад заліва Аляска да паўвыспы Ніжняя Каліфорнія. Рыбы сустракаюцца як на глыбіні, так і ў паверхневых водах. Самы стары з вядомых вучоным медных акунёў дажыў да 55 гадоў.

Апошнія навіны