BE RU EN

Многія беларусы не змаглі адправіць SMS у навагоднюю ноч

  • 1.01.2015, 15:31

З 11 вечара SMS у многіх не адпраўляліся.

Нягледзячы на запэўніванні ўсіх мабільных аператараў Беларусі ў тым, што яны добра тэхнічна падрыхтаваліся да патоку навагодніх званкоў і SMS, многія беларусы скардзяцца на тое, што не змаглі аператыўна павіншаваць сваіх родных і блізкіх з Новым годам, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Прынамсі, некалькі жыхароў Менска і Гомеля распавялі KP.BY аб тым, што калі званкі часам і даходзілі, то адправіць SMS ужо з 11 вечара было немагчыма. Прычым, нават не з месцаў масавых гулянняў, а са спальных раёнаў гарадоў.

Апошнія навіны