BE RU EN

Джэб Буш сышоў з усіх пастоў дзеля прэзідэнцкай гонкі

  • 1.01.2015, 15:27

Былы губернатар Фларыды Джэб Буш канчаткова наважыў прысвяціць сябе барацьбе за прэзідэнцкае крэсла ў 2016 годзе.

Малодшы сын Джорджа Буша-старэйшага, адмовіўся ад усіх пасад у саветах дырэктараў кампаній. Як адзначае Washington Post са спасылкай на яго памочнікаў, 61-гадовы палітык выйшаў з савета заснавальнікаў ім жа створанага адукацыйнага фонду, паведамляе BBC.

Два тыдні таму Джэб Буш абвясціў пра намер «актыўна вывучыць» магчымасць удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі і стварыць фонд у зборы сродкаў для аднадумцаў-рэспубліканцаў.

Джордж Буш-старэйшы займаў прэзідэнцкую пасаду на працягу аднаго тэрміну - з 1989-га да 1993 года.

Брат Джэба, Джордж Буш-малодшы, быў гаспадаром Белага дома ў 2001-2009 гадах.

Апошнія навіны