BE RU EN

Пётр Парашэнка падпісаў закон аб бюджэце Украіны на 2015 год

  • 1.01.2015, 12:17

Прэзідэнт Украіны падпісаў у сераду, 31 снежня, закон Аб дзяржаўным бюджэце на 2015 год.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Пятра Парашэнкі.

"Прэзідэнт Пётр Парашэнка падпісаў Закон Аб Дзяржаўным бюджэце Украіны на 2015 год", - гаворыцца ў паведамленні.

Бюджэт на 2015 год быў прыняты Вярхоўнай Радай у ноч на 29 снежня. За адпаведную пастанову прагаласавалі 233 народныя дэпутаты з 226 мінімальна неабходных.

Кабінет міністраў мае намер унесці ў Раду змены ў дзяржбюджэт да 15 лютага пасля перамоваў з МВФ і іншымі міжнароднымі арганізацыямі.

Апошнія навіны