BE RU EN

На мяжы Беларусі надглядаюць усе фуры з садавіной і гароднінай

  • 9.09.2014, 21:54

Усе транспартныя сродкі, якія вязуць плодаагароднінную прадукцыю праз тэрыторыю Беларусі, надглядаюцца.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам дырэктар дзяржаўнай установы "Галоўная дзяржаўная інспекцыя насенняводства, каранціна і аховы раслін" Леанід Плешка, паведамляе БелТА.

Спецыяліст растлумачыў, што пры пастаўках плодаагародніннай прадукцыі праз тэрыторыю краіны дзейнічае заканадаўства Мытнага саюза, якое рэгламэнтуе правядзенне санітарнага кантролю на мытнай мяжы і мытнай тэрыторыі. "Пры паступленні грузу на тэрыторыю МС ён падпадае пад першасны і другасны фітасанітарны кантроль (першы - на тэрыторыі краіны, другі - у месцах, куды тавар дастаўляецца). Раней мы праводзілі выбаркавы кантроль. Аднак пасля ўвядзення Расеяй забароны на ўвоз з еўрапейскіх краін плодаагародніннай прадукцыі былі зробленыя адпаведныя захады. Цяпер кожная транспартная адзінка на мяжы абавязкова надглядаецца", - падкрэсліў Леанід Плешка.

Ён дадаў, што ў Беларусі дзейнічае 15 фітасанітарных кантрольных пастоў, 6 чыгуначных, 2 паветраныя і 1 паштовы. Усе яны працуюць 24 гадзіны.

Апошнія навіны