BE RU EN

Чубараў: У Крыме масава парушаюць правы крымскіх татараў

  • 9.09.2014, 17:44

У Крыме трэба правесці міжнародны маніторынг з нагоды парушэння правоў чалавека.

Аб гэтым сказаў кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа Рафат Чубараў на брыфінгу ў Кіеве, паведамляе карэспандэнт выдання "Гордан".

Кіраўнік Меджліса адзначыў, што ў Крыме масава парушаюцца правы чалавека, у прыватнасці, крымска-татарскага народа: адбываюцца ператрусы ў дамах, выклікі на допыты, пераслед.

Паводле ягоных перакананняў, усё гэта робіцца з мэтай "раздушыць крымскіх татараў як арганізаваную структуру".

Чубараў адзначыў, што міжнародны маніторынг ААН або АБСЕ быў бы мэтазгодным.

Раней Чубараў заклікаў удзельнікаў канферэнцыі на тэму "Сучаснае становішча крымска-татарскага народа" даць рашучы адпор "уладзе" анэксаванай паўвыспы.

Упаўнаважаны прэзідэнта ў справах крымска-татарскага народа Мустафа Джамілёў заявіў, што ў Крыме расейскія ўлады гатовыя да знішчэння "пятай калоны" - крымскіх татараў. "У нас ёсць інфармацыя аб тым, што, перш чым пачнуцца ваенныя дзеянні з Украінай, яны павінны знішчыць "пятую калону" на тэрыторыі Крыму. "Пятай калонай" яны называюць крымскіх татараў", - сказаў Джамілёў.

Апошнія навіны