BE RU EN

«Добраахвотнік» з Беларусі загінуў у Данбасе

  • 9.09.2014, 16:50

Загінуў Вадзім Васілеўскі, які браў удзел у баявых дзеяннях на баку данецкіх сепаратыстаў.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» піша афіцэр калінінградскага АМАПа Раман Юрчанка.

«Загінуў Вадзік Васілеўскі. Там. Служылі разам у СОБР. Пенсіянер. Добраахвотнік. Хаваць будуць у Беларусі. Ён адтуль. Вечная памяць», - піша ён.

Ніякіх іншых падрабязнасцяў ні пра месца гібелі Вадзіма Васілеўскага, ні пра тое, чым канкрэтна ён займаўся ва Украіне, Раман Юрчанка не паведамляе.

Апошнія навіны