BE RU EN

У Калінкавічах на стаянцы згарэлі два грузавікі

  • 9.09.2014, 16:34

Прычына пажару і шкода высвятляюцца.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«6 верасня а 02:29 у ЦАУ Калінкавіцкага РАНС паступіла паведамленне аб тым, што ў Калінкавічах па вул. Чэхава, 15 гарыць грузавы аўтамабіль. Пасля прыбыцця да месца выкліку было высветлена, што на стаянцы гараць два грузавыя аўтамабілі, VOLVO FH-12, (з расейскім нумарным знакам, 32 рэгіён), 2007 г.в., і VOLVO FH-12, 2010 г. ст. У выніку пажару знішчаны два аўтамабілі, пашкоджаны два прычэпы на плошчы 15 м кв. Прычына пажару і шкода высвятляюцца. Пажар быў лакалізаваны а 02:38, ліквідаваны ў 02:48», - адзначылі там.

Апошнія навіны