BE RU EN

РНБА Украіны: Тэрарысты вызвалілі 648 закладнікаў

  • 9.09.2014, 14:21

З 5 верасня вызваленыя 648 чалавек, праводзіцца работа ў вызваленні яшчэ каля 500.

Пра гэта паведаміў спікер інфацэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, піша Лiга.нет.

"Усяго, паводле інфармацыі Генштаба, вызвалена 648 чалавек, праводзіцца работа ў вызваленні яшчэ каля 500 закладнікаў", - сказаў ён.

Пры гэтым Лысенка ўдакладніў, што абнародаваная раней Адміністрацыяй прэзідэнта Украіны інфармацыя аб вызваленні 1200 закладнікаў за час перамір'я не адпавядае рэчаіснасці.

Як вядома, 5 верасня ў Менску паводле вынікаў сустрэчы трохбаковай кантактнай групы быў падпісаны пратакол аб спыненні агню ў Данбасе. Аднак рэжым спынення агню быў шматкроць парушаны расейскімі вайскоўцамі.

Апошнія навіны