Падпалены расейскі самалёт з турыстамі блізу гадзіны кружляў над морам
- 9.09.2014, 12:01
Лайнер расейскай авіякампаніі «Трансаэро», які вылецеў 5 верасня з Барселоны быў вымушаны здзейсніць кругавы пералёт над морам з пажарам на борце.
Гэта надзвычайнае здарэнне адбылося пасля таго, як моцны ўдар маланкі пашкодзіў левы рухавік самалёта, паведамляе расейскі тэлеканал LifeNews.
Са слоў аднаго з пасажыраў, пры ўзлёце па фюзеляжу «ўдарыла страшная сіла і ўсе пачулі гучны выбух, параўнальны з гарматным стрэлам». Як толькі самалёт пачаў набіраць вышыню, людзі ўбачылі ўспышкі полымя, якія вырываліся з левага рухавіка.
Аб ступені пагрозы, якой падпалі пасажыры, можна меркаваць з відэа, у якім бачна як з рухавіка вырываюцца языкі полымя.
«Усе пасажыры разумелі, што ўзлёт ідзе няштатна, а тыя, хто сядзеў у задняй палове самалёта па левым борце ўбачылі гэты велізарны страшны факел полымя з рухавіка. Пілоты адключылі левы рухавік, узляталі на адным правым», - напісаў на старонцы ў Facebook адзін з пасажыраў.
Вядома, што пілот прынялі пастанову вярнуцца ў аэрапорт вылету, аднак адбылося гэта не адразу. Каля гадзіны падпалены борт кружляў над морам для выпрацоўкі паліва. Пра гэта LifeNews распавёў адзін з пасажыраў Боінга Мікалай.
«Камандзір карабля выходзіў на сувязь і аб'яўляў, што мы будзем хвілін 50-60 лётаць над морам, а потым вернемся на пасадку ў аэрапорт. Пры гэтым ніхто з сябраў экіпажа прычын аварыі нам не тлумачыў. Яны альбо не ведалі, чаму рухавік загарэўся, альбо трымаліся карпаратыўнай этыкі», - успамінае сведка.
У аэрапорце Барселоны самалёт сустракалі экстранныя службы - пажарныя, паліцыянты і медыкі. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.