BE RU EN

Мінабароны Украіны: За час «замірэння» загінулі чацвёра ўкраінскіх вайскоўцаў

  • 9.09.2014, 11:26

Раненні атрымалі 29 вайскоўцаў.

З пачатку дзеяння рэжыму спынення агню на ўсходзе Украіны загінулі чацвёра ўкраінскіх вайскоўцаў.

Пра гэта заявіў у аўторак дырэктар вайскова-медыцынскага дэпартамента Міністэрства абароны Украіны Віталь Андранацій, паведамляе «BBC Україна».

Яшчэ 29 вайскоўцаў, з ягоных слоў, параненыя.

Усяго, са слоў Андранація, вайсковыя медыкі аказалі медыцынскую дапамогу 2517 параненым у АТА, яшчэ 1173 цяпер знаходзяцца на лячэнні.

Апошнія навіны