BE RU EN

«Камуналка» ў Менску падаражэла

  • 9.09.2014, 11:20

Улады Менска на 9,8% падвысілі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, якія прадстаўляюцца насельніцтву.

Адпаведная пастанова зацверджаная Менгарвыканкамам ад 19 жніўня 2014 года №2076, якая сёння апублікаваная на прававым інтэрнэт-партале РБ, піша АФН.

Згодна з дакументам, тарыф на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў складзе Br670,6 у месяц за 1 кв м агульнай плошчы жылога памяшкання. Тарыф на водазабеспячэнне павялічаны да Br1117,7 за 1 куб м, на каналізацыю - да Br726,5 за 1 куб м. Карыстанне ліфтамі складзе Br2626,7 з аднаго жыхара ў месяц.

Апошнія навіны