Папярэдняя справаздача: «Боінг» распаўся ў паветры праз пашкоджанні звонку
- 9.09.2014, 11:19
Пасажырскі авіялайнер Boeing-777 кампаніі «малайзійскай авіялініі», які разбіўся ў Данецкай вобласці 17 ліпеня, быў пашкоджаны аб'ектамі звонку.
Пра гэта гаворыцца ў папярэдняй справаздачы аб прычынах катастрофы самалёта, апублікаваных на сайце Рады бяспекі Нідэрландаў, паведамляе РБК.
«Boeing 777-200 рэйс MH17» малайзійскай авіялініі «распаўся ў паветры, верагодна, у выніку структурных пашкоджанняў, выкліканых вялікай колькасцю высокаэнэргетычных аб'ектаў, якія праніклі ў самалёт звонку», - гаворыцца ў справаздачы.
Паводле справаздачы, няма ніякіх пацверджанняў таму, што катастрофа Boeing-777 была выкліканая тэхнічнай няспраўнасцю або дзеяннямі экіпажа.
Нагадаем, Boeing «малазійскай авіялініі» разбіўся 17 ліпеня ў Данецкай вобласці. У выніку катастрофы загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце. Улады Украіны абвінавачваюць баевікоў у тым, што яны збілі авіялайнер з дапамогай ўстаноўкі «Бук».
Фота: Reuters