BE RU EN

Акцыя памяці зніклых беларусаў пройдзе ў Эйндховене

  • 9.09.2014, 10:59

У 15-ю гадавіну выкрадання Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага ў Эйндховене пройдзе цырымонія ўшанавання памяці гвалтоўна зніклых беларусаў.

Мерапрыемства адбудзецца 16 верасня.

Пра гэта паведамілі charter97.org у прэс-службе грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем».

16 верасня 2008 года пры ўдзеле муніцыпальных уладаў у цэнтры Эйндховена, які ў 1995-2012 гг з'яўляўся горадам-пабрацімам Менска, былі пасаджаныя 4 дубы ў памяць пра гвалтоўна зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Змітра Завадзкага. З тых часоў штогод 16 верасня ў Эйндховене праходзіць цырымонія ўшанавання памяці зніклых беларусаў.

Сёлета цырымонія пачнецца ў 16:00 на Paradijslaan. Мерапрыемства арганізаванае Міжнароднай Амністыяй, Федэрацыяй Нідэрландскіх Прафсаюзаў (FNV), Mission to Minsk і «Мы памятаем». Дачка Анатоля Красоўскага Валерыя Красоўская адкрые цырымонію.

Сёлета 200 пятнаццацігадовых школьнікаў горада Эйндховен возьмуць актыўны ўдзел у дні памяці. Спецыяльна да гэтага дня яны падрыхтуюць аб'екты мастацтва на тэму «Знікненне і свабоды». Арт-аб'екты буду прадстаўленыя падчас цырымоніі.

Мерапрыемства з'яўляецца адкрытым для наведвання.

Апошнія навіны