BE RU EN

Эксперты з Галандыі рыхтуюць да публікацыі справаздачу аб катастрофе «Боінга»

  • 9.09.2014, 9:53

Галандскія эксперты рыхтуюцца апублікаваць першую справаздачу аб прычынах катастрофы ў ліпені самалёта малайзійскай авіяліній.

Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце авіялайнера загінулі ў выніку падзення самалёта, які быў збіты над Усходняй Украінай прарасейскімі тэрарыстамі. Аднак пошук рэчыўных доказаў, якія могуць праліць святло на абставіны трагедыі, быў абцяжараны праз баі ў месцы падзення самалёта, паведамляе BBC.

Галандскія следчыя спасылаюцца на інфармацыю чорных скрынь, здымкі касмічных спадарожнікаў і фатаграфіі з месца падзей, якія выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы папярэдняй справаздачы.

Гэта не канчатковая справаздача аб прычынах падзення самалёта, але звесткі, што публікуюцца маюць вялікае значэнне, паколькі гэта першыя высновы з нагоды таго, што здарылася. Родныя і блізкія пасажыраў і экіпажа «Boeing» спадзяюцца атрымаць адказы на свае пытанні пра тое, што адбылося ў той дзень у небе над Украінай. Тым не менш, гэтая справаздача не назаве вінаватых у трагедыі.

У падрыхтоўцы дакументаў удзельнічаюць эксперты з Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Аўстраліі, Малайзіі, ЗША, Украіны і Расеі. Аўтары справаздачы спадзяюцца апублікаваць яе канчатковы варыянт цягам года.

Украінскі ўрад і некалькі краін Захаду паказваюць на сур'ёзныя сведчанні таго, што самалёт быў збіты прарасейскімі тэрарыстамі з дапамогай зенітна-ракетнага комплексу «Бук», які дала ім Расея.

Апошнія навіны