BE RU EN

Георгій Кандрацьеў: Першыя гульні заўсёды цяжкія

  • 9.09.2014, 9:50

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі ў футболе Георгій Кандрацьеў расчараваны вынікам матчу супраць каманды Люксембурга.

Адборачны матч чэмпіянату Еўропы 2016 Люксембург - Беларусь прайшоў 8 верасня і завяршыўся ўнічыю - 1:1, нагадвае БелаПАН.

«Прыехалі за трыма баламі, таму вынікам не магу быць задаволены, - адзначыў Георгій Кандрацьеў пасля матчу. - Першыя гульні заўсёды цяжкія. Мы не маглі намацаць свой рытм і вельмі дрэнна кантралявалі мяч ў першым тайме. Другую палову правялі лепш, момантаў было дастаткова, але не забіваем з тых палажэнняў, з якіх павінны забіваць».

Са слоў Кандрацьева, задача зборнай Беларусі ў гэтым адборачным цыкле - «заняць трэцяе месца ў групе, выйсці ў стыкавыя матчы і затым прабіцца ў фінальную стадыю Еўра».

Нагадаем, зборная Беларусі гуляе ў групе С, дзе яе спаборнікамі з'яўляюцца каманды Гішпаніі, Славакіі, Украіны, Македоніі і Люксембурга.

У першым туры таксама гулялі Гішпанія - Македонія - 5:1 і Украіна - Славакія - 0:1.

Наступны матч зборная Беларусі правядзе на сваім полі 9 кастрычнік супраць Украіны.

Апошнія навіны