BE RU EN

Тэлеканал «Беларусь 2» паказаў велізарны банэр у гонар перамогі пад Оршай

  • 9.09.2014, 8:05

Банер вывесілі заўзятары падчас матчу са зборнай Люксембурга.

Увечары 8 верасня беларуская футбольная зборная правяла стартавы матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2016. Перад стартавым свістком на гасцявой трыбуне заўзятары каманды Георгія Кандрацьева вывесілі вялікі банэр, прысвечаны 500-годдзю перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага над войскам Маскоўскага княства 8 верасня 1514, паведамляе БелаПАН.

Частка заўзятараў сядзелі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Усё гэта было паказана буйным планам на канале «Беларусь-2», які вёў прамую трансляцыю са стадыёна.

«Карцінку» забяспечвалі мясцовыя тэлевізійшчыкі.

Матч скончыўся з лікам 1: 1.

Апошнія навіны