BE RU EN

Славацкія і чэшскія інтэлектуалы заклікалі NATO і ЗША абараніць Еўропу

  • 8.09.2014, 20:09

Прадстаўнікі грамадска-палітычных і экспэртных колаў Славакіі і Чэхіі звярнуліся з заклікам абараніць Еўропу ад агрэсіі Пуціна.

Пра гэта гаворыцца ў адкрытым звароце дзесяці інтэлектуалаў, паведамляе «Укрінфарм».

«Вясной Расейская Федэрацыя анексавала Крым. Цяпер яна падтрымлівае сепаратысцкіх баевікоў ва ўсходняй Украіне, і гэтая падтрымка паступова ператвараецца ў адкрытую агрэсію. Аднак палітыка Расеі тычыцца не толькі Украіны. Яна нясе пагрозу палітычнаму парадку ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, які здаўна належыць сферы расейскага ўплыву... Таму мы заклікаем заходніх хаўруснікаў, ЕЗ, NATO, а таксама ЗША паўстаць на больш рашучую абарону палітычнай стабільнасці, свабоды і дэмакратыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе», - адзначылі аўтарытэтныя славацкія і чэшскія дзеячы.

Аўтары ініцыятывы нагадваюць, што, на жаль, у мінулым нацыі рэгіёну не заўсёды паспяхова абаранялі свае інтарэсы, праз што двойчы станавіліся ахвярамі агрэсіі і гвалту. У той жа час яны звярнуліся да ўласных урадаў і палітыкаў з просьбай выказаць салідарнасць з заходнімі хаўруснікамі.

«Гэта ў нашых агульных інтарэсах - дзейнічаць супольна ва ўмовах крызісу, выкліканага Расеяй і прадухіліць дэстабілізацыю ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе", - гаворыцца ў звароце.

Апошнія навіны