BE RU EN

Пуцін скасаваў Рособоронзаказ

  • 8.09.2014, 19:38

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб скасаванні шэрагу абаронных устаноў.

Гаворка ідзе пра Федэральнае агенцтва паставак узбраення, вайсковай, спецыяльнай тэхнікі і матэрыяльных сродкаў (Рособоронпоставки) і Федэральнай службы абароннай замовы (Рособоронзаказа). Функцыі, якія выконвалі гэтыя ўстановы, будуць размеркаваныя паміж МУС, МНС, мінабароны, СВР, ФСБ, ФСКН, ФСО і ФСВП, перадае BBC.

Пастанова аб ліквідацыі Рособоронпоставки і Рособоронзаказа была прынятая раней на сустрэчы Уладзіміра Пуціна і прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева.

Як заявіла высокапастаўленая крыніца ў абаронна-прамысловым комплексе агенцтву "Інтэрфакс", у выніку скасавання двух устаноў будуць зэканомлены "мільёны рублёў".

"Гэтая пастанова спросціць жыццё абаронных прадпрыемстваў, над якімі сёння і так процьма ўсякіх надбудоў і кантрольных органаў, а таксама дазволіць зэканоміць мільёны бюджэтных рублёў", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле ягоных слоў, Рособоронзаказ і Рособоронпоставка першапачаткова не адыгрывалі якой-небудзь прыкметнай ролі ў фармаванні і выкананні дзяржабаронзамовы і дзяржпраграмы ўзбраенняў, таму іх ліквідацыя не адаб'ецца адмоўна на тэхнічным пераўзбраенні войска і флоту.

Апошнія навіны