BE RU EN

Расейскія войскі абстрэльваюць Дэбальцава і рыхтуюць штурм

  • 8.09.2014, 18:57

У Дэбальцава ў атачэнні могуць апынуцца блізу паўтары тысячы вайскоўцаў.

Расейскія войскі нарошчваюць сваю групоўку і рыхтуюцца да штурму Дэбальцава. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" паведаміў журналіст Раман Бачкала.

"Батальёны тэрытарыяльнай абароны №11, №25 і Кіеў-2 патрабуюць неадкладнай дапамогі і рэакцыі кіраўніцтва краіны. Яны ў Дэбальцава. Агнявы кантакт з супраціўнікамі сталы. Адлегласць паміж нашымі і варожымі пазіцыямі ўсяго 300 метраў", - напісаў Бачкала.

Паводле звестак украінскіх вайскоўцаў, расейскія войскі нарошчваюць сваю групоўку і рыхтуюцца да штурму Дэбальцава.

"У адказ - загад - "трымацца". Але трымацца хутка будзе няма за што. Нашыя байцы сцвярджаюць, што ім супрацьстаяць рэгулярныя войскі РФ. А менавіта - батальён марской пяхоты і матарызаваная брыгада з танкамі і САУ", - адзначыў Бачкала.

Журналіст дадаў, што цяпер у Дэбальцава знаходзяцца паўтары тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў.

"Паводле звестак, расейскія войскі могуць пачаць штурм уночы з 8 на 9 верасня. Дэбальцава ім вельмі патрэбнае. Бо менавіта ўзяўшы пад кантроль гэты горад сілам АТА ў свой час удалося разарваць ЛНР і ДНР", - піша журналіст.

Апошнія навіны