BE RU EN

Беларусь будзе ўзгадняць з Расеяй квоту на Geely

  • 8.09.2014, 15:59

Квота будзе ўзгадняцца штогод да 1 студзеня 2017 года.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на праект пастановы ўрада РФ.

Міністэрства прамысловасці і гандлю Расеі будзе штогод да 1 студзеня 2017 года ўзгадняць з беларускімі ўладамі аб'ём сумарнай квоты для легкавых аўтамабіляў, якія вырабляюцца на тэрыторыі Беларусі ў рэжыме прамысловай зборкі і далей пастаўляюцца ў краіны Мытнага саюза. Згодна з дакументам, гаворка ідзе аб маніторынгу аўтазборачных вытворчасцей пры ўвозе тавараў для "прамысловай зборкі".

На транспартныя сродкі, вырабленыя юрасобамі на тэрыторыі Беларусі ў рэжыме прамысловай зборкі, выдача пашпартоў транспартных сродкаў да 1 студзеня 2017 года будзе праводзіцца "ў адпаведнасці з сумарнай квотай для легкавых аўтамабіляў, якая штогод узгадняецца", гаворыцца ў праекце дакумента.

Акрамя таго, міністэрства будзе штогод не пазней за 1 ліпеня падаваць у Еўразійскую эканамічную камісію (ЕЭК) вынікі маніторынгу, а таксама штогод не пазней за 1 ліпеня прадстаўляць у ЕЭК інфармацыю аб юрасобах, якія вырабляюць транспартныя сродкі "з захаваннем умоў прымянення разумення "прамысловая зборка маторных транспартных сродкаў" і інфармацыю аб мадэльным шэрагу такіх транспартных сродкаў.

Апошнія навіны