BE RU EN

Хакеіст менскага «Дынама» прызнаны лепшым нападнікам тыдня ў КХЛ

  • 8.09.2014, 15:11

КХЛ вызначыла лепшых гульцоў першага тыдня рэгулярнага чэмпіянату.

Форвард менскага «Дынама» Джанатан Чычу стаў лепшым нападнікам. У двух сустрэчах на ягоным рахунку 7 (4+3) ачкоў. Лепшым брамнікам стаў Іван Касуцін з «Тарпеда», піша «Прессбол».

У двух матчах ён здабыў адну перамогу і прапусціў 3 шайбы, а каэфіцыент адбітых кідкоў склаў 96,08 адсотка. Лепшым абаронцам прызнаны Антон Бялоў з СКА - у двух гульнях ён набраў 2 (2+0) ачкі. Абаронца «Магніткі» Аляксей Беразгалаў прызнаны лепшым пачаткоўцам.

Апошнія навіны