BE RU EN

ЕЗ сёння абвесціць пра новыя санкцыі супраць Расеі

  • 8.09.2014, 15:08

Улады Еўразвяза ўвядуць новы пакет санкцый у дачыненні да Расеі, нягледзячы на дасягнутае раней перамір'е ва Украіне.

Пра гэта заявіла, як паведамляе агенцтва Reuters, прадстаўніца Еўракамісіі Пія Арэнкільдэ Хансэн.

Дэталі новага пакета абмежавальных мер пакуль не выдаюцца, вядома толькі, што фармальна ўведзеныя яны будуць у другой палове дня ў панядзелак, паведамляе BBC.

Раней амерыканскія і еўрапейскія СМІ паведамілі, што санкцыі закрануць вядучыя расейскія дзяржаўныя банкі і нафтавыя кампаніі, сярод якіх - "Газпромнафта" і Газпромбанк.

Таксама чакаецца пашырэнне спісу фізічных асоб, якім забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і чые актывы ў ЕЗ блакуюцца.

Апошнія навіны