BE RU EN

Крэатыўныя японцы вынайшлі акуляры для пахудзення

  • 8.09.2014, 14:38

Адмысловыя лінзы незвычайных акуляраў візуальна павялічваюць ежу, таму чалавек есць на 10 адсоткаў менш, чым звычайна.

У такіх акулярах нават манная каша можа здацца чалавеку чырвонай ікрой або шакаладам. Вынаходлівыя японцы зноў пераўзышлі самі сябе - крэатыўныя вынаходнікі стварылі акуляры для пахудзення, гаворыцца ў выпуску ТСН.

Цуда-вынаходніцтва мае вельмі просты прынцып працы. Апранаць яго трэба непасрэдна перад ежай. Адмысловыя лінзы візуальна павялічваюць ежу. У выніку, аматары паесці могуць наесціся нават маленькімі порцыямі. Але японцы нават на гэтым не спыніліся.

Да акуляраў яны далучылі асаблівыя трубкі, якія яшчэ і надаюць ежы любы пах і нават густ. Такім чынам, звычайная манная каша можа здацца чалавеку чырвонай ікрой або шакаладам. Тэсты ўжо даказалі, што з такімі неверагоднымі акулярамі чалавек есць на 10 адсоткаў менш за звыклую норму.

Апошнія навіны