BE RU EN

Прэзідэнт Польшчы прыме адстаўку кабінета Туска 11 верасня

  • 8.09.2014, 14:20

Кандыдат на пасаду кіраўніка кабінета міністраў, якая вызваляецца - спікер сейма Ева Копач.

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі прыме адстаўку ўрада Дональда Туска ў бліжэйшы чацвер - 11 верасня. Пра гэта паведаміла кіраўніца прэс-службы кіраўніка дзяржавы Ёана Тшаска-Вячорэк, піша ІТАР-ТАСС.

«Паводле наяўнай у нас інфармацыі, Дональд Туск падасць у адстаўку пасля пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі, якое запланаваная ў аўторак. Прэзідэнт прыме адстаўку прэм'ера і кабінета міністраў у чацвер у другой палове дня», - сказала яна.

Са слоў прадстаўніцы прэзідэнта, кандыдат на пасаду кіраўніка кабінета міністраў - спікер сейма Ева Копач. З ёй Камароўскі мае намер сустрэцца пасля сыходу дзеючага ўрада ў адстаўку. Паводле польскай канстытуцыі, у кіраўніка дзяржавы будзе два тыдні, каб прапанаваць парламенту новага прэм'ера.

Дональд Туск вымушаны пакінуць пасаду кіраўніка ўрада ў сувязі з яго прызначэннем на пасаду старшыні Еўрапейскай рады.

Апошнія навіны