BE RU EN

Фігурант «балотнай справы» выйшаў на свабоду пасля 2 гадоў калоніі

  • 8.09.2014, 12:46

Яраслаў Белавусаў выйшаў з турмы пасля адбыцця пакарання.

Пра гэта заявіў ягоны адвакат Дзмітрый Аграноўскі, паведамляе ИТАР-ТАСС. Ён стаў першым фігурантам справы, адседзеўшым прызначаны судом тэрмін.

«Мне толькі што паведамілі, што Белавусаў вызвалены», - заявіў адвакат.

Яраслаў Белавусаў стаў першым з больш чым 30 фігурантаў «балотнай справы», які выйшаў на свабоду. Наступным павінен вызваліцца Арцём Савельеў, ягоны тэрмін зняволення заканчваецца ў студзені 2015 года. Савельеў адмовіўся ад хадайніцтва аб УДВ з прынцыповых меркаванняў і збіраецца адбыць увесь тэрмін зняволення.

Паводле звестак адваката, ягоны падабаронны збіраецца ўжо сёлета аднавіць вучобу на факультэце паліталогіі МДУ.

Апошнія навіны