BE RU EN

Кошт нафты Brent апусціўся ніжэй за $100 за барэль

  • 8.09.2014, 12:08

Кошт нафты Brent у панядзелак апусціўся ніжэй за $100 за барэль упершыню з чэрвеня 2013 года.

Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.

Кастрычніцкія ф'ючэрсы на нафту Brent на лонданскай біржы ICE Futures да 11:09 паводле Менску ў панядзелак знізіліся ў цане на $0,83 (0,8%) - да $99,99 за барэль, піша «Интерфакс».

Да закрыцця рынку ў пятніцу кошт гэтых кантрактаў звалілася на $1,01 (0,99%) і склаў $100,82 за барэль.

Кошт ф'ючэрса на нафту WTI на кастрычнік на электронных таргах Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) знізіўся дагэтуль на $0,48 (0,51%) у параўнанні з узроўнем 5 верасня - да $92,81 за барэль.

Апошнія навіны