BE RU EN

Фотафакт: Пад Баранавічамі знайшлі грыб памерам з баскетбольны мяч

  • 8.09.2014, 10:30

Гіганцкі грыб-порхаўку знайшлі паблізу вёскі Лугавая.

Грыбныя энцыклапедыі сцвярджаюць, што порхаўкі могуць вырастаць да 15 см у дыяметры. Хоць у інтэрнэце сустракаюцца і значна большыя асобнікі гэтых грыбоў, піша intex-press.by.

Дарэчы, большасць відаў порхавак, якія належаць да сямейства шампіньёнавых, - ядомыя. Іх можна ўжываць, пакуль яны маладыя і не страцілі свайго белага колеру.

Апошнія навіны