З пачатку года беларускі рубель патаннеў на 10%
- 7.09.2014, 21:11
У стасунку да амэрыканскага даляра беларускі рубель здэвальваваўся за восем месяцаў на 9,9%.
Афіцыйны курс на сёння складае 10 460 рублёў, у той час як 31 снежня 2013 года - 9510 рублёў, піша «Наша Ніва». «Наша Ніва».
Цікава, што летась 10%-ая дэвальвацыя была зафіксаваная толькі 14 снежня 2013 года. Сёлета назіраецца апярэджанне леташняга графіка больш чым на тры месяцы.
У стасунку да еўра беларускі рубель пакуль што спусціўся не так моцна, толькі на 3,4%. А вось у параўнанні з расейскай валютай нават вырас - на 2,4%.