BE RU EN

Тэрарыст Бабай разгульвае па цэнтры Сімферопаля

  • 7.09.2014, 20:02

Казак Аляксандр Мажаеў па мянушцы Бабай 7 верасня быў заўважаны на плошчы Леніна ў Сімферопалі.

Аб гэтым паведамляе "Крым.Реалии".

Бабай, які ваяваў супраць украінскіх сілавікоў у Данбасе, знаходзіўся сярод казакоў на галоўнай плошчы крымскай сталіцы, дзе праходзіць гала-канцэрт Міжнароднага фестывалю казацкай культуры "Крымскія тулумбасы".

Сярод журналістаў і фатографаў каларытны казак карыстаўся павышанай увагай.

Паводле звестак расейскіх СМІ, Аляксандр Мажаеў з верасня 2013 года знаходзіцца ў федэральным вышуку за бойку ў кубанскай станіцы Выселкі. Бабаю інкрымінуюць арт. 119 ("Пагроза забойствам або прычыненнем цяжкай шкоды здароўю") КК РФ, якая пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны